Энергія сувязі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энергія су́вязі (для дадзенага стану сістэмы) — рознасць паміж поўнай энергіяй звязанага стану сістэмы цел або часціц і энергіяй стану, у якім гэтыя целы або часціцы бясконца аддаленыя адно ад аднаго і знаходзяцца ў стане супакою.
Энергію сувязі сістэмы, якая складаецца з бясконца аддаленых супакойных часціц, прынята лічыць роўнай нулю.
Для сістэмы з i кампанент (часціц) энергія сувязі вызначаецца як
дзе — энергія i-га кампанента (бясконца аддаленай супакойнай часціцы) і — энергія сістэмы.
Так, напрыклад, энергіі сувязі двухатамнай малекулы адпавядае энергія тэрмічнай дысацыяцыі, энергіі сувязі атамнага ядра — дэфект масы.
Удзельная энергія сувязі, гэта значыць змена энергіі сістэмы пры даданні адной часціцы завецца хімічным патэнцыялам; для сістэмы, якая складаецца з некалькіх часціц, існуе некалькі хімічных патэнцыялаў.
Глядзіце таксама
- Гравітацыйная энергія
- Дэфект масы
- Энергія іанізацыі
- Энергія роднасці да электрона
- Хімічны патэнцыял
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.