вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубро́віца[1] (трансліт.: Dubrovica, руск.: Дубровица) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавета.
Вёска
Дубровіца
|
Ці не ўпершыню «wieś Dąbrowica (Dombrowica)» згаданая ў перапісе яўрэйскага насельніцтва ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводства 1765 года, калі ў ёй жылі 4 плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагала. У 1778 і 1784 гадах улічаныя былі адпаведна 2 і 3 głowy[2].
Паьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дубровіца — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[3]. Паводле рэвізіі 1795 года, тут было 15 двароў з 43 душамі мужчынскага і 39 жаночага полу прыгонных сялян[4]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, вёска Дубровіца названая сярод паселішчаў у складзе Хойніцкіх добраў Людвіка Прозара[upper-alpha 1], якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай[5].
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 31 асоба мужчынскага і 25 жаночага полу з ліку жыхароў вёскі Дубровіца (Дамбровіца) належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[6]
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дубровіца, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[7].
1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Дубровіцкай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 21 і 37 вучняў[8].
У 1926—1927 гадах цэнтр Дубровіцкага сельсавета.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Дубровіцы налічвалася 88 двароў з 447 жыхарамі. У чэрвені 1943 года акупанты спалілі вёску і загубілі 52 жыхары[9]. 40 вяскоўцаў загінулі на франтах.
Да 31 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.