адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
До́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Докшыцы (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Докшыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Докшыцы (не ўваходзяць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 507 |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
222,9 м |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Докшыцкага раёна. Тэрыторыя сельсавета змяшчаецца на Докшыцкім узвышшы, па ёй праходзіць водападзел басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. На заходняй ускраіне Докшыц бярэ свой выток рака Бярэзіна, каля вёскі Барсукі — рака Галядза, каля вёскі Туркі — рака Зуйка, абедзве з’яўляюцца прытокамі Сэрвачы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таргунскага сельсавета[1]. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Порплішчанскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары), таксама ў склад сельсавета з Параф’янаўскага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая Ель[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Янкоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Антоны, Восава, Дубавое, Залессе, Камайск, Касцюкі, Козікі, Крыкуны, Крыніца, Лаці, Рашкаўка, Цагельня, Янкі і Янова), у склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[4]. 3 красавіка 1986 года ў склад Тумілавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вецяра, Первамайск, Плітніца і Таргуны)[5]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Порплішчанскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1901 чалавек[7], з іх 94,2 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.