![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/JESC_2014_Map.svg/langbe-640px-JESC_2014_Map.svg.png&w=640&q=50)
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Junior Eurovision Song Contest 2014; мальт.: Festival tal-Eurovision taż-Żgħar 2014) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса[2] паблізу Валеты[3]. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 | |
---|---|
«#Together» (#Разам) | |
Дата | |
Фінал | 15 лістапада 2014 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() «Malta Shipbuilding»[1] |
Вядучы(я) | ![]() |
Супервайзер | ![]() |
Тэлеканал гаспадароў | ![]() |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 16 |
Дэбют | ![]() ![]() ![]() |
Вяртанне | ![]() ![]() ![]() ![]() |
Адмовіліся ад удзелу | ![]() ![]() ![]() |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Тэлегледачы/журы: 50/50 + Дзіцячае журы (па 1 чалавеку ад кожнай краіны) |
Пераможная песня | ![]() «Tu primo grande amore» (Італія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2013 ![]() |
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада[4], удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.