![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Joule_James_sitting.jpg/640px-Joule_James_sitting.jpg&w=640&q=50)
Джэймс Прэскат Джоўль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Прэскат Джоўль (англ.: James Prescott Joule; 24 снежня 1818, Сэлфард, Ланкашыр, Англія — 11 кастрычніка 1889, Сэйл, Чэшыр, Англія) — англійскі фізік, півавар, які ўнёс значны ўнёсак у станаўленне тэрмадынамікі. Абгрунтаваў на вопытах закон захавання энергіі. Усталяваў закон, што вызначае цеплавое дзеянне электрычнага току. Вылічыў скорасць руху малекул газа і ўсталяваў яе залежнасць ад тэмпературы.
Джэймс Прэскат Джоўль | |
---|---|
англ.: James Prescott Joule | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1818(1818-12-24)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 кастрычніка 1889(1889-10-11)[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Benjamin Joule[d][4] |
Маці | Alice Prescott[d][4] |
Жонка | Amelia Grimes[d] |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | хімік і фізіка |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Джоўль вывучаў прыроду цяпла, і выявіў яе сувязь з механічнай працай. Гэта прывяло да тэорыі захавання энергіі, што ў сваю чаргу прывяло да распрацоўкі першага закону тэрмадынамікі. У гонар Джоўля названа адзінка вымярэння энергіі — джоўль. Ён працаваў з лордам Кельвінам над абсалютнай шкалой тэмпературы, рабіў назіранні над магнітастрыкцыяй, адкрыў сувязь паміж токам, што бяжыць праз праваднік з вызначаным супраціўленнем і вылучаемым пры гэтым цяплом, названы законам Джоўля.