From Wikipedia, the free encyclopedia
Медаль Коплі (англ.: Copley Medal) — вышэйшая ўзнагарода Каралеўскага таварыства Вялікабрытаніі. Прысуджаецца «за выбітныя дасягненні ў якой-небудзь галіне навукі».
Медаль Коплі | |
---|---|
Арыгінальная назва | англ.: Copley Medal |
Краіна | |
Тып | навуковая ўзнагарода[d] і медаль |
Кім уручаецца | Лонданскае каралеўскае таварыства |
Дата заснавання | 1731 |
Статус | уручаецца |
Сайт | royalsociety.org/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль заснаваў сэр Годфры Коплі (англ.: Sir Godfrey Copley, 1653—1709), багаты землеўладальнік, аматар навукі і член Каралеўскага таварыства. У сваім завяшчанні ён распарадзіўся заснаваць фонд, працэнты з якога павінны штогод накіроўвацца, па меркаванні Каралеўскага таварыства, на заахвочванне навуковай дзейнасці. Акрамя медалю, лаўрэат атрымліваў грашовую прэмію ў памеры 100 фунтаў. У наш час памер прэміі павялічаны да 5000 фунтаў.
Першую прэмію атрымаў у 1731 годзе Стывен Грэй, за адкрыццё перадачы электрычнасці на адлегласць. Другая прэмія (1732) дасталася яму ж. З тых часоў прэмія, за рэдкім выключэннем, прысуджалася кожны год; сярод яе лаўрэатаў мноства ўладальнікаў нобелеўскай прэміі (52 — па фізіцы, 14 — па хіміі, 21 — па медыцыне).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.