From Wikipedia, the free encyclopedia
Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук (англ.: American Academy of Arts and Sciences) — адна з найстарэйшых навуковых арганізацый ЗША, незалежны цэнтр акадэмічных і палітычных даследаванняў. Праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні складаных праблем. У члены акадэміі абіраюцца вядучыя навукоўцы ў акадэмічных дысцыплінах (дакладныя, натуральныя, сацыяльныя, гуманітарныя навукі), дзеячы мастацтва, лідары ў бізнэсе, дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.
Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d], акадэмічны выдавец[d] і некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнік | Laurie L. Patton[d][3] і David W. Oxtoby[d][4] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 4 мая 1780 |
Абарот |
|
Колькасць членаў | каля 5 400 |
Член у | |
amacad.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія заснавалі ў 1780 годзе Джэймс Баўдаін, Джон Адамс і Джон Хэнкок у Бостане падчас Амерыканскай рэвалюцыі. Мэта Акадэміі, як паказана ў Статуце: «культываваць усякае мастацтва і навуку, якія могуць служыць вышэйшым інтарэсам, гонару, годнасці і шчасцю свабодных, незалежных і дабрадзейных людзей» (cultivate every art and science which may tend to advance the interest, honour, dignity, and happiness of a free, independent, and virtuous people). У 1780 годзе да іх далучыліся Роберт Трыт Пейн і 58 кіраўнікоў (лідараў) мясцовых абшчын, а пасля і іншыя вядомыя дзеячы: Бенджамін Франклін, Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан і Аляксандр Гамільтан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.