From Wikipedia, the free encyclopedia
Далай-лама I (*དགེ་འདུན་གྲུབ།, 1391 —1474) — рэлігійны дзеяч Тыбету, стаў першым сярод далай-лам. Спрыяў развіццю ламаісцкіх манастыр.
Далай-лама I | |
---|---|
Дзейнасць | палітык, пісьменнік |
Нараджэнне |
1391[1][2][…] |
Смерць |
1474[1][2][…] |
Бацька | Gonpo Dorjee[d][3] |
Маці | Jomo Namkha Kyi[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з сям’і качэўнікаў-жывёлагадоўцаў. Нарадзіўся ў Гюрмей Рупа манастыра Сак’я (вобласць Цанг). Пры нараджэнні атрымаў імя Пема Дорджэ. У маладосці пасяліўся ў манастыры Нартанг. У 1405 годзе стаў паслушнікам у Хенчэна Друпы Шэраба. У 1410 годзе, стаўшы манахам, прыняў імя Гендзюн Чуб (іншае вымаўленне Гендун Дуб).
Пасля стаў вучнем Джэ Цанкапа (1375—1415). Апошні спрыяў кар’еры Гендэна, які стаў першым кіраўніком манастыра Гандэн. Паступова становіцца адным з шанаваных рэлігійных дзеячаў і навукоўцаў Тыбету (асабліва пасля смерці Цанкапа). Вядомы быў шматлікімі і працяглымі медытацыямі. У 1447 годзе заснаваў манастыр Ташы Ланкхпо ў г. Шыгатцы. На дадзены момант гэта адзін з найбуйнейшых манастыроў Тыбету.
Аднак ён не ўдзельнічаў у палітычных справах, больш займаючыся рэлігійнымі практыкаваннямі. Шмат зрабіў для свайго манастыра, спрыяючы ўзвышэнню яго вагі. Сюды сталі сцякацца шматлікія паслушнікі і паломнікі. Разам з гэтым расла маёмасць манастыра Ташы Ланкхпо. Ва ўзросце 84 гадоў, не выходзячы з медытацыі, памёр, і праз два пакаленні прызнаны першым Далай-ламай.
Сярод спадчыны ёсць «Каментар да Абгідгармакошы», эпічная паэма пра жыццё і дзейнасць Буды Шак’ямуні, верш-прысвячэнне Джэ Цанкапу, панегірык багіні Тара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.