Гіедрайчэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіедра́йчэй[1] (літ.: Giedraičiai, традыцыйная беларуская назва — Гедройцы) — мястэчка ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гіедрайчэйскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кіемянтас, за 21 км на паўднёвы захад ад Малетая (Малятаў). Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням.: Gedereiten) змяшчаецца ў крыжацкай хроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з імператарскімі войскамі.
У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка знаходзілася ў нейтральнай зоне паміж Літвой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.