From Wikipedia, the free encyclopedia
Гусіная цыбуля лугавая[3] (Gagea pratensis) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Гусіная цыбуля лугавая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gagea pratensis (Pers.) Dumort., 1827 | |||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка.
Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Міжземнамор’е, частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі. таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі[4]. На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі[6], Літвы[5], Калінінградскай вобласці Расіі[5][7], Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.