From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́біцкі Кардо́н[1] (трансліт.: Hubicki Kardon, руск.: Губичский Кордон) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Пасёлак
Губіцкі Кардон
|
На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе з лесам.
За 22 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, за 59 км ад Гомеля.
Рака Дняпро.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу, каля прасёлкавай дарогі.
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак, на месцы, дзе здаўна дзейнічала невялікая прыстань на Дняпры. У 1909 годзе 50 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 чэрвеня 1943 года 8 падрыўнікоў партызанскага атрада імя В. І. Чапаева пасля выканання задання патрапілі на паўднёвай ускраіне пасёлка ў засаду і загінулі ў баю. На месцы іх згубы ў 1974 годзе пастаўлена стэла. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.