павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Горацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 1861—1924 гадах. Цэнтр — горад Горкі. Утвораны ў 1861 годзе ў Магілёўскай губерні з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Плошча 2487 кв.вёрст, насельніцтва каля 80000 чалавек (2-я палова XIX ст.).
Горацкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1861 |
Дата скасавання | 17 ліпеня 1924 |
Насельніцтва |
|
У 1885—1886 гадах у павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь і князёў Любамірскіх[2].
З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні, забраны ў склад РСФСР. 27 ліпеня 1922 года большая частка павета перададзена Смаленскай губерні. З сакавіка 1924 года Горацкі павет вернуты БССР. 17 ліпеня 1924 года скасаваны, большая частка яго тэрыторыі ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.