Батумі
горад у Грузіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Батумі (груз. ბათუმი) — горад і порт у Грузіі, на ўзбярэжжы Чорнага мора, сталіца Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, галоўны турыстычны цэнтр сучаснай Грузіі.[3]
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Батумі з’яўляецца найважнейшым культурным, эканамічным і турыстычным цэнтрам Грузіі. Большасць будынкаў у горадзе датуецца XIX стагоддзем. У горадзе размешчана старажытная крэпасць «Тамара» і праваслаўная царква, пабудаваная ў гатычным стылі. У Батумі пражывае 152 839 чалавек (2014), шчыльнасць насельніцтва — 2355,0 на км², большасцю насельніцтва з’яўляюцца грузіны, прыхаджане Грузінскай Праваслаўнай Царквы.[4]
Геаграфія
Горад Батумі з’яўляецца сталіцай Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, на ўзбярэжжа Чорнага мора. Горад размешчаны ў Кахабeрскай нізіне, у 2-3 метрах ад узроўня мора. Форма нізіны нагадвае паўмесяц, які расцягнуць на 7 км з поўначы на захад. Асноўная частка Батумі прылягае да Батумскому заліва, у паўночнай частцы Кахабрскай нізіны, уздоўж рэк Барцхана і Каралісцкалі. Агульная плошча горада складае 19 км².[5]
Насельніцтва
Беларусы ў Батумі
Пасля пратэстаў 2020-2021 гадоў у Беларусі і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе Грузія стала своеасаблівым транзітным хабам для беларусаў. Шмат беларусаў прыязджала ў Батумі і іншыя грузінскія гарады, каб далей атрымаць візу ў Еўропу. Вялікая колькасць людзей засталася жыць у краіне[8].
Беларуская дыяспара праводзіць у Батумі канцэрты[9], гістарычныя лекцыі[10], кірмашы беларускіх сувеніраў[11] і масавыя палітычныя акцыі[12].
У Батумі дзейнічае беларуская школа і шматфункцыянальная беларуская прастора «аКсяродак»[13].
Працуюць некалькі беларускіх бараў, рэстаранаў і кавярняў: BLACK CAFE GEORGIA & BELARUS[14], True Dranik[15], Greejeen coffee[16], NOVA Specialty Coffee Bar[17].
У 2022 годзе ў Батумі аднавіла працу крама беларускай сімволікі SYMBAL.BY, якая раней праз палітычны пераслед спыніла сваё існаванне ў Мінску[8].
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Вядомыя асобы
- Валерый Шатаевіч Меладзэ (нар. 1965) — расійскі спявак.
- Аркадзь Натанавіч Стругацкі (1925—1991) — расійскі савецкі пісьменнік.
- Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі (1906—1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно[18].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.