From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Малдаўскай Дэмакраты́чнай Рэспу́блікі — дзяржаўны сімвал рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. Афіцыйна не зацверджаны.
Герб Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка |
Носьбіт | Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка |
Зацверджаны | не зацверджаны |
Гербам Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі быў герб Бесарабскай губерні з выняткам чорна-жоўта-срэбнай аблямоўкі гербавых колераў Расійскай імперыі. Асноўны элемент герба — тарча, на якой выяўлена галава тура. Паміж рагамі якога пяціканцовая зорка, справа — ружа, злева — паўмесяц[1].
20 кастрычніка (2 лістапада) 1917 года на З’ездзе малдаўскіх салдат у Кішынёве прынята рэзалюцыя з патрабаваннем да Усерасійскага Часовага Урада надаць Бесарабіі тэрытарыяльна-палітычную аўтаномію і абраны вярхоўны орган Бесарабіі — Рада краю (малд.: Сфатул Цэрий, рум.: Sfatul Ţării), якая пачала працу 21 лістапада (4 снежня) 1917 года. 27 сакавіка (9 красавіка) 1918 года на пасяджэнні Сфатул Цэрый за аб’яднанне Бесарабіі з Румыніяй прагаласавалі 86 са 150 дэпутатаў. Тэкст акта аб’яднання выпушчаны на асобных улётках з гербам[2]. На сцягах рэспублікі, якія выкарыстоўваліся ў пачатку 1918 года, выяўлялі герб як сінюю тарчу з буйвалавай галавой, якая суправаджалася зоркай паміж рагамі, а па баках ружай і паўмесяцам[3].
Герб МДР афіцыйна не быў зацверджаны. У архіве Кішынёва ёсць дакумент пра падрыхтоўку закона пра дзяржаўны герб і сцяг. 29 студзеня 1918 года міністр шляхоў зносін Малдаўскай рэспублікі Мікалае Н. Босіе-Кадрану на пасяджэнні Савета міністраў зрабіў вусны даклад пра патрэбу распрацоўкі праекта закона пра нацыянальны сцяг і нацыянальны герб для яго прадстаўлення ў Савет краю. Было прапанавана Міністэрству на чале з М. М. Босіе-Кадрану падрыхтаваць склад камісію для прапрацоўкі гэтага пытання. Пасля галасавання 27 сакавіка пра далучэнне да Румыніі пытанне дзяржаўных сімвалаў адпала само сабой[4].
Пасля далучэння да Румыніі была створана правінцыя Бесарабія, пазней падзеленая на 9 жудзецаў, дзе малдаўскі герб не выкарыстоўваўся. Неафіцыйна герб МДР як сімвал Малдавіі выкарыстоўваўся, напрыклад, для эмблемы Малдаўскага аўтаклуба ў Ясах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.