From Wikipedia, the free encyclopedia
Георгій Сцяпанавіч Сідаро́віч[1] (21 лістапада 1903, Мінск — 6 мая 1985) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік танкавых войск (1962).
Георгій Сцяпанавіч Сідаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1985 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі (1937), Ваенную акадэмію Генштаба (1941). У Чырвонай Арміі з 1922 года, камандзір батарэі, кіраўнік штабу дывізіёна. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года кіраўнік штаба асобнай танкавай дывізіі, у штабе Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Чырвонай Арміі. З 1944 года на 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах: кіраўнік штаба механізаванага корпуса танкавай арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усходне-Прускай аперацыі. З 1945 года на адказных пасадах у арміі, цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.