граф Партугаліі (1096—1112) From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрых (Энрыке) Бургундскі (1066, Дыжон, Бургундыя — 1 лістапада 1112, Асторга, Леон) — граф Партугаліі, заснавальнік Бургундскай дынастыі, якая кіравала Партугаліяй да 1363 года.
Генрых Бургундскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Henrique de Borgonha | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Тэрэза Леонская | ||||||
Нараджэнне |
1066 |
||||||
Смерць |
1 лістапада 1112 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя | ||||||
Бацька | Генрых Бургундскі[d] | ||||||
Маці | Сібіла Барселонская[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза Леонская[d][2] | ||||||
Дзеці | Урака Энрыкіш[d], Санша Энрыкіш[d], Афонсу I Вялікі[3] і Тэрэза Энрыкіш[d][4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Бургундскі быў унукам герцага Бургундыі і адным з вядучых военачальнікаў Альфонса VI, караля Леона і Кастыліі. У 1085 годзе ён дапамог адваяваць Таледа ў мусульман і быў узнагароджаны феадальным памесцем каля Апорта.
Кароль Іспаніі Альфонса VI Храбры, які вёў бесперапынныя войны з сарацынамі, збіраў пад сваімі сцягамі мноства іншаземных рыцараў, гатовых ваяваць за Хрыста. Імі рухала хутчэй сапраўдная адданасць веры, чым імкненне да славы і ўшанаванняў, калі яны, пакінуўшы родныя краі, адпраўляліся ваяваць з сарацынамі; тым не менш, Альфонса не пакідаў іх без увагі і шчодрай узнагароды. Аднаму з такіх рыцараў ва ўзнагароду было падаравана графства Партугалія і аддадзена рука незаконнанароджанай каралеўскай дачкі Тэрэзы.
Генрых уступіў ва ўладанне новымі землямі і працягнуў вайну з мусульманамі. Ён таксама прыняў удзел у першым Крыжовым паходзе (1096—1099) пад камандаваннем Гадфруа Бульёнскага, і пасля перамогі ў Іўдзею вярнуўся дамоў.
Неўзабаве Генрых памёр, пакінуўшы непаўналетняга сына, Афонсу Энрыкеша. Тэрэза Леонская, маці Афонсу, жадала прысвоіць уладанні, ізноў выйдучы замуж, але прынц Афонсу пазмагаўся з ёй у бітве і ўзяў яе ў палон. Ён таксама ваяваў з Кастыліяй, і зноў выйграў бітву, паклаўшы пачатак партугальскай дзяржаўнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.