![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/POL_COA_Gozdawa.svg/langbe-640px-POL_COA_Gozdawa.svg.png&w=640&q=50)
Гедэон Міхал Трызна
(пам. 1652) падскарбі вялікі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гедэон Міхал Трызна (? — 11 верасня 1652) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Хуткія факты Гедэон Міхал Трызна, Вялікі падскарбі літоўскі ...
Гедэон Міхал Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Газдава» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Кішка | ||||||
Пераемнік | Вінцэнт Гасеўскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 11 верасня 1652(1652-09-11) | ||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна | ||||||
Маці | Раіна Сапега | ||||||
Жонка | Альжбета з Раецкіх[d][1] і Кацярына з Пацеяў[d][2] |
Закрыць
Сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Марцыяна, Мікалая і Паўла Пятра.
Гараднічы гарадзенскі з 1637, паслядоўна літоўскі падстолі ў 1631, стольнік у 1631—1638, крайчы ў 1638—1642, падчашы ў 1642—1644, падскарбі вялікі літоўскі з 1644, староста берасцейскі з 1642, суражскі і мсціслаўскі, адміністратар Гарадзенскай і Магілёўскай эканомій.