Крайчы вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крайчы вялікі літоўскі (лац.: incisor dapum, structor mensae) — пасада ў ВКЛ з сярэдзіны 15 стагоддзя.
Павінен быў пасля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаць пададзеныя стравы. Пазней яго функцыі сталі намінальнымі.
Урад вядомы з XV стагоддзя, у іерархіі ўрадаў займаў высокае месца (звычайна крайчымі прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў).
З 17 стагоддзя ўрад крайчага ВКЛ — дыгнітарскі. У паветах былі ўрады крайчых земскіх, таксама дыгнітарскія.