Гасціны двор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гасці́ны дво́р — тып грамадскага будынку гандлёвага прызначэння, якія ўключае гандлёвыя і складскія будынкі, жылыя памяшканні гасцінічнага тыпу[1].
Тут спыняліся госці-купцы, захоўваліся тавары, і вёўся гандаль. У XVI-XVII стст. гасціны двор меў выгляд прамавугольнай плошчы, абнесенага мураванымі або драўлянымі памяшканнямі, аб'яднанымі крытымі галерэямі. У XVIII-XIX стст. гасціныя двары будуюцца ў стылі класіцызму. Гасціны двор планавалі ў выглядзе замкнёнага прамавугольніка з адкрытымі аркадамі-галерэямі або калонамі.
У гарадох Заходняе Еўропы былі пашыраны з XIV ст. (Брэмен, Кракаў, Прага). На Беларусі пашыраныя з XVI—XIX ст. (Полацк, Гродна, Віцебск, Мінск). Драўляны гасціны двор пабудаваны ў Тураве ў XVIII ст[1].
На аснове гандлёвых дамоў вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі[1].