Гасціны двор (Тураў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гасціны двор.
Гасціны двор — колішні гандлёва-складскі комплекс у Тураве. Існаваў у XVIII—XIX стагоддзях, стаяў на гандлёвай плошчы паблізу Тураўскага замка.
Гасціны двор у Тураве ўяўляў сабой прамавугольнае двухпавярховае збудаванне замкнёнай кампазіцыі з унутраным дваром і двухсхільным дахам. Яго памер — 43х21 м. На кожным паверсе знаходзілася па 36 крам і 12 складскіх памяшканняў.