From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Заслаўская (? — 1571/1572) — вялікалітоўская арыстакратка.
Ганна Фёдараўна Заслаўская | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1533 |
Смерць | не раней за 1571 і не пазней за 1572 |
Род | Заслаўскія[d] |
Бацька | Фёдар Іванавіч Заслаўскі[d] |
Маці | Соф’я Андрэеўна Сангушка[d] |
Муж | каля Ян Юр’евіч Глябовіч[1] і Геранім Сяняўскі[d][1] |
Дзеці | Ян Янавіч Глябовіч, Дарота з Глябовічаў[d] і Гальшка з Глябовічаў[d] |
З княжацкага роду Заслаўскіх , галіны Гедымінавічаў. Адзінае дзіцё князя Фёдара Заслаўскага , старосты браслаўскага і аршанскага, і Соф’і з Сангушак. У 1537 (паводле іншых звестак, у 1544—1546) выйшла замуж віленскага ваяводу Яна Глябовіча, якому ў пасаг прынесла частку отчыннага Заслаўскага княства з горадам Заслаўем. У шлюбе нарадзіла 4 дзяцей.
У 1549 годзе пасля смерці мужа пераехала ў Заслаўе, дзе займалася адукацыяй і выхаваннем дзяцей. У 1555 годзе апякунства над сынам перайшло да вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1560 годзе яна атрымала сінекуру для свайго сына Яна пры двары Фердынанда I, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1565 годзе выйшла замуж за рускага ваяводу Гераніма Сяняўскага . Памерла ў 1571 ці 1572 годзе.
У першым шлюбе з Янам Юр’евічам Глябовічам, ваяводам віленскім, мела сына і трох дачок.
У другім шлюбе з Геранімам Сяняўскім , ваяводам рускім, дзяцей не было.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.