Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Рэй (польск.: Mikołaj Rey; 4 лютага 1505, мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.1569) — польскі пісьменнік, першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай літаратуры ў Польшчы.
Мікалай Рэй | |
---|---|
польск.: Mikołaj Rej | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1505[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1569[3][4][…] ці 4 кастрычніка 1569[5] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Крыштаф Рэй[d], Анджэй Рэй[d] і Мікалай Рэй[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік, палітык, музыкант |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Скальбмежы, Львове, Кракаўскім універсітэце (1517-19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А. Тэнчынскага (1525-30), дэе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выступаў на сеймах 1540-42, 1558-59, 1569.
Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай л-ры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Мікалая Рэя — сатырычны дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) — звязаны з праграмай палітычнага шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы знайшлі адлюстраванне ў драме «Купец» (1549), зборніку пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы паказаць вобраз ідэальнага чалавека — у вялікай (10 тыс. вершаў) дыдактычна-алегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Паводле аўтара, гэта ідэал не толькі добрага сем'яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціца-грамадзяніна. Мікалай Рэй таксама напісаў зборнікі сатырычных эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.
Лічыцца "бацькам польскай літаратуры", таму што ён быў адным з першых польскіх паэтаў, які пісаў на польскай мове, а не на латыні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.