былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.
Галіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 2 чэрвеня 2023 |
Старшыня сельсавета | Філімонаў Валерый Іванавіч |
Кіраўнік спраў | Васількова Вікторыя Віктараўна |
Насельніцтва (2019) | 535 |
Плошча | 139,78 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2244 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Сельсавет знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, межаваў з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсавета[1], 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсавета[2]. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[3]. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[4]. 2 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Родненскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка) і Мілаславіцкага (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаў[5].
У склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў (2015 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Арцёмаўка | вёска | 9 | 5 |
Васілёўка | вёска | 7 | 7 |
Васькоўка | вёска | 7 | 3 |
Галічы | вёска | 193 | 89 |
Завідаўка | вёска | 12 | 9 |
Заходы | вёска | 4 | 2 |
Іванава Слабада | вёска | 85 | 36 |
Казусёўка | вёска | 24 | 14 |
Касперка | вёска | 2 | 2 |
Лядзешня | вёска | 6 | 4 |
Малышкавічы | аграгарадок | 381 | 130 |
Мацяёўка | вёска | 5 | 4 |
Мікалаеўка | вёска | 10 | 6 |
Недзведзь | вёска | 76 | 37 |
Післяціна | вёска | 7 | 5 |
Пожар | вёска | 1 | 1 |
Пуцімель | вёска | 9 | 6 |
Пятроўка | вёска | 2 | 2 |
Сабалёўка | вёска | 4 | 4 |
Сакалоўка | вёска | 2 | 2 |
Селішча | вёска | 16 | 9 |
Стайкі | вёска | 27 | 17 |
Сураў | вёска | 3 | 3 |
Фядотава Буда | вёска | 37 | 22 |
Якубаўка | вёска | 11 | 6 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[6] |
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 506 чалавек[7], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[8].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 535 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.