Пралетарскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пралета́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарскае.
Пралетарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пралетарскае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 565 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Царковішча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пралетарскае, сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка), таксама ў склад сельсавета з Забычанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2]. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Малая Валаскоўня (злілася з вёскай Вялікая Валаскоўня) і пасёлак Багатыр (зліўся з вёскай Валынеж)[3], 25 сакавіка 2008 года — пасёлак Шчарбакоўка[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2009 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1565 чалавек[7].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.