старажытнарымскі гісторык, біёграф, пісьменнік, эклынцапедыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Гай Светоний Транквіл (лац.: Gaius Suetonius Tranquillus) — рымскі пісьменнік, гісторык і вучоны-энцыклапедыст, які жыў прыблізна ў 75-160 гадах. Дакладны год нараджэння не ўстаноўлены, але ў жыццяпісе Нерона ён паведамляе, што быў падлеткам, калі на Усходзе з'явіўся самазванец, які выдаваў сябе за Нерона (89)
Гай Светоній Транквіл | |
---|---|
лац.: Caius Suetonius Tranquillus[1] | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | лац.: Caius Suetonius Tranquillus[1] |
Дата нараджэння | каля 70[2] ці каля 69[1][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | каля 126 ці 140[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, сакратар, біёграф, паэт, антыквар |
Жанр | біяграфія[5] |
Мова твораў | лацінская мова[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Належаў па паходжанні да саслоўя вершнікаў. З жыццяпісу Калігулы вынікае, што дзед Светонія займаў нязначную пасаду пры імператары. Бацька яго, Светоній Лет, трыбун XIII парнага легіёна, удзельнічаў у барацьбе Атона з Вітэліем. Пры Даміцыяне Светоній жыў у Рыме, займаючыся рыторыкай і граматыкай; сябраваў з Плініем Малодшым, па хадайніцтве якога Траян надаў яму сан трыбуна; пры Адрыяне быў імператарскім сакратаром (magister epistolarum), але трапіў у няласку за непачцівае стаўленне да жонкі імператара Сабіны і, аддаліўшыся ад двара, аддаўся энцыклапедычна-літаратурным заняткам, па прыкладзе Варона. З іншых крыніц вядомыя назвы яго шматлікіх прац, пераважна напісаных па-грэчаску, прысвечаных літаратуры, філасофіі і прыродзе. Гэта быў руплівы збіральнік, які пакінуў шмат каштоўных звестак аб гістарычных, археалагічных і літаратурных прадметах. Крыніцамі для яго служылі архівы, публічныя акты, гістарычныя творы, мемуары і вуснае паданне. Светоній адным з першых нехрысціянскіх пісьменнікаў паведаміў аб з'яўленні паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Хоць гэта не зусім дакладна: у тэксце ідзе гаворка пра «іудзеяў, усхваляваных нейкім Хрыстом», а гэта імя было распаўсюджана на Блізкім Усходзе ў арамейскамоўным асяроддзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.