From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́нцас Міцкя́вічус-Капсу́кас (Вінцас Сіманавіч Міцкявічус-Капсукас, Вікенці Сямёнавіч Міцкевіч-Капсукас; літ.: Vincas Mickevičius-Kapsukas; 26 сакавіка (7 красавіка) 1880, вёска Будвечай, цяпер у Вілкавішцкім раёне — 17 лютага 1935, Масква) — дзеяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Літвы, літаратурны крытык-марксіст.
Вінцас Міцкявічус-Капсукас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vincas Mickevičius-Kapsukas | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1880[1][2] |
||||||
Смерць |
17 лютага 1935[1][2] (54 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Камуністычная партыя Літвы | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | літаратурны крытык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Вучыўся ў гімназіі ў Мар’ямпалі (1890—1897); з 1895 удзельнічаў у нацыянальным руху, распаўсюджваў забаронены літоўскі друк. Вывучаў вольным слухачом філасофію і эканоміку ў Бернскім універсітэце (1902—1904). У 1903 далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, з 1905 у ЦК партыі. У 1904—1906 рэдактар часопісаў «Драўгас» (літ.: «Draugas»; «Таварыш») и «Дарбінінскас» (літ.: «Darbininkas»; «Рабочы»), у 1906—1907 — адзін з рэдактараў часопісаў Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Наўёі гадынэ» (літ.: «Naujoji gadynė»; «Новая эра») і «Скардас» (літ.: «Skardas»; «Шчыт»). Як актыўны ўдзельнік рэвалюцыі 1905—1907 ў Літве з 1907 у турме і ссылцы.
У 1914—1916 кіраўнік замежнага бюро Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1914 у Кракаве наладзіў сувязь з У. І. Леніным. Жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі (1915—1916) і ЗША (1916—1917), быў рэдактарам літоўскіх сацыял-дэмакратычных газетаў.
У чэрвені 1917 у Петраградзе ўвайшоў у шэрагі РСДРП (б); рэдактар першай бальшавіцкай літоўскай газеты «Тыеса» (літ.: «Tiesa»; «Праўда»), дэлегат VI з’езду РСДРП (б), Другога Усерасійскага з’езду Саветаў; член Цэнтральнага бюро літоўскіх секцыяў пры ЦК РСДРП (б), пасля РКП (б); член Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, удзельнік задушэння мяцяжу Керанскага і Краснова.
Пасля ўтварэння ў кастрычніку 1918 Камуністычнай партыі Літвы ўвайшоў у склад яе ЦК; ад снежня 1917 камісар па літоўскіх справах Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцей РСФСР.
У снежні 1918 ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы, сфарміраваны ў занятым Чырвонай арміяй Дзвінску, і да лютага 1919 быў старшынёй Саўнаркама Літоўскай савецкай рэспублікі (на занятых Чырвонай арміяй тэрыторыях Літвы і прызнанай дэкрэтом СНК Савецкай Расіі 22 снежня 1918). Ад лютага 1919 старшыня Саўнаркаму ЛітБела, ад сакавіка старшыня Прэзідыуму ЦК наноў створанай аб’яднанай Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі (КП (б) Літвы і Беларусі), у красавіку — ліпені 1919 старшыня Савету абароны ЛітБела.
Пасля падзення рабоча-сялянскага ўрада ЛітБела ў ліпені 1919 кіраваў Бюро па нелегальнай рабоце на занятай польскімі войскамі тэрыторыі, пераехаў у Смаленск, дзе рэдагаваў газету «Звязда» — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі[4]. З 1920 на падпольнай працы, кіраваў Віленскай акруговай партыйнай арганізацыяй.
З канца 1921 у Маскве на партыйнай працы, член Палітбюро ЦК ЛКП з 1923. Дэлегат XI, XII, XIV—XVI з’ездаў ВКП (б) (1922—1934). На VIII з’ездзе (1919) абраны кандыдатам у члены ЦК РКП (б).
Працаваў у Выканаўчым Камітэце Камінтэрну (ВККІ) (1923—1935. Дэлегат II—IV кангрэсаў (1920—1922) Камінтэрну, удзельнічаў у VI кангрэсе (1928) з дарадчым голасам. З верасня 1926 да сваёй смерці кіраваў Польска-Прыбалтыйскім Ландэрсакратарыятам ВККІ.
У 1955—1989 імя Капсукас меў горад Марыямпаль.
У 1955 імя Вінцаса Капсукаса было нададзена Віленскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.