![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Вялікі Супонец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі Супо́нец — возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 19 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Скрабатуны, сярод лесу.
Вялікі Супонец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165,8 м |
Даўжыня | 0,96 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,42 км² |
Аб’ём | 0,00352 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,62 км |
Найбольшая глыбіня | 23,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,255 ‰ |
Празрыстасць | 4,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,13 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,62 км. Найбольшая глыбіня 23,8 м, сярэдняя 8,4 м. Аб'ём вады 3,52 млн. м³. Плошча вадазбору 6,13 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, стромкія (у паўночнай частцы вышынёй 5—10 м, спадзістыя). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м (на захадзе і поўначы месцамі да 0,7 м), пясчаныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і ілам, глыбей пашыраны сапрапелі.
Возера мезатрофнае, малапраточнае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 8—50 м да глыбіні 5 м. У возера ўпадаюць ручаі. Злучана пратокай з возерам Малы Супонец.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.