Альзініца
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альзіні́ца, Баярская — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток Ушачы (басейн Заходняй Дзвіны).
Хуткія факты Альзініца, Характарыстыка ...
Альзініца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 29 км |
Басейн | 270 км² |
Расход вады | 1,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Жабінок |
• Вышыня | 185,6[1] м |
• Каардынаты | 55°13′04,92″ пн. ш. 28°19′25,91″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Ушача |
• Месцазнаходжанне | за 6 км ад Ушачаў |
• Вышыня | каля 131 м |
• Каардынаты | 55°14′37,25″ пн. ш. 28°34′53,3″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Ушацкі раён |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰.
Выцякае з возера Жабінок, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша праз азёры Селішча (ад вытоку да возера называецца Баярскай) і Матырына. Упадае ва Ушачу за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы.
У басейне Альзініцы знаходзяцца азёры Гародна, Вялікі Супонец, Малы Супонец, Вадавое, Прысухае, Пусцёнак, Ухвішча, Бярэзінец, Утвіна, Пліна, Белянок, Малое Уклейна, Вялікае Уклейна, Вітава, Баравянок (каля в. Лажане), Баравянок (каля в. Двор Пліна), Вянок, Строкты і інш.