адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяйня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вейна.
Вяйнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вейна |
Дата ўтварэння | 22 ліпеня 1960 |
Насельніцтва (2019) | 5 374 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 22 ліпеня 1960 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Грабянёўскага і Дарскага сельсаветаў[1]. 15 студзеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дарскі сельсавет у складзе 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4889 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4]; паводле перапісу 2019 года — 5374 чалавекі[5].
У склад сельсавета ўваходзяць 8 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[3] |
---|---|---|---|---|
Васход | аграгарадок | 1662 | 604 | 1775 |
Вейна | аграгарадок | 1717 | 578 | 1684 |
Вільчыцы | вёска | 415 | 196 | 394 |
Губанаў | пасёлак | 94 | 33 | 149 |
Зацішша | вёска | 256 | 100 | 227 |
Навасёлкі | вёска | 512 | 203 | 483 |
Палетнікі | вёска | 137 | 57 | 141 |
Смалякоў | пасёлак | 37 | 17 | 36 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.