From Wikipedia, the free encyclopedia
Выпраменьванне — працэс выпрамянення і распаўсюджвання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і часціц. Паводле спосабу ўзаемадзеяння з матэрыяй выпраменьванне падзяляюць на два тыпы: іанізуючае і неіанізуючае. Іанізуючае выпраменьванне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіанізуючага выпраменьвання з’яўляюцца радыёхвалі, цяпло і святло. Часціцы або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсе бакі ад крыніцы выпраменьвання), што прывяло да ўласнай сістэмы фізічных вымярэнняў, якія выліліся ў навуку радыяметрыя.
Выпраменьванне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекавання і даследаванняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь мышцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэннямі. Гэтая ўласцівасць дапамагае ўрачам лакалізаваць пашкоджанні касцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаванню: радыяцыя іанізуе клеткі пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.
Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьванне. Бесправадную сувязь забяспечвае радыевыпраменьванне, а ў аптычным валакне з-за малога каэфіцыенту паглынання звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьванне.[1]
Даследчыкі выкарыстоўваюць уласцівасці радыеактыўных атамаў для вызначэння ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыевугляродным аналізам паводле колькасці нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочвання распаўсюджання забруджвальнікаў у асяроддзі або розных рэчываў у арганізмах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.