From Wikipedia, the free encyclopedia
У снежні 2019 года Ірак і ЗША пачалі абмяркоўваць пытанне аб частковым вывадзе замежных сіл з краіны. У студзені 2020 года, падчас масавых пратэстаў[1] і эскалацыі амерыкана-іранскага крызіса, Савет прадстаўнікоў Ірака прыняў неабавязковую меру выгнаць усе замежныя войскі са сваёй краіны, уключаючы амерыканскія і іранскія войскі. Пасля галасавання прэзідэнт ЗША Дональд Трамп першапачаткова адмовіўся сысці з Ірака, але пачаў адыходзіць ад сваёй лініі у сакавіку, вынікаючы перадвыбарнаму абяцанню 2016 года пакласці канец «бясконцым войнам Амерыкі»[2].
У сакавіку 2020 года кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, пачала перадачу баз назад іракскім сілам бяспекі, спасылаючыся на падзеі ў рамках шматгадовай місіі супраць «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Па стане на 4 красавіка таго ж года было перададзена чатыры базы. Перанос і вывад баз былі паскораны з-за пандэміі COVID-19 і пагрозы іранскіх анытамерыканскіх аперацый.
ЗША завяршылі вывад сваіх войск у снежні 2011 года, скончыўшы вайну ў Іраку[3]. У чэрвені 2014 года Штаты сфармавалі Аб’яднаную сумесную аператыўную групу аперацыі «Непахісная рашучасць» (CJTF-OIR) і зноў умяшаліся па просьбе іракскага ўрада ў сувязі з уздымам ІДІЛ. Іран таксама ўмяшаўся ў канфлікт. 9 снежня 2017 года Ірак абвясціў пра перамогу над ІДІЛ, завяршыўшы грамадзянскую вайну[4].
У маі 2019 года ўзрасла напружанасць паміж Злучанымі Штатамі і Іранам. У снежні амерыканцы пачалі абмяркоўваць з Іракам планы вываду войск з некаторых баз. У тым жа месяцы была атакавана авіябаза K-1, у выніку чаго адзін амерыканец загінуў і шэсць атрымалі раненні. Праіранская арганізацыя «Катаіб Хезбала» ўзяла адказнасць за напад на сябе. У адказ ЗША нанеслі авіяўдары па яе пазіцыях у Іраку і Сірыі. 31 снежня ў адказ на авіяўдары пратэстуючыя напалі на амерыканскае пасольства ў Багдадзе. 3 студзеня 2020 года Злучаныя Штаты нанеслі авіяўдар па аэрапорце Багдада, у выніку якога загінулі іранскі генерал-маёр Касем Сулеймані і камандзір «Катаіб Хезбала» Абу Махдзі аль-Мухандзіс. Ірак выказаў пратэст, заявіўшы, што авіяўдар парушыў яго суверэнітэт. 5 студзеня 2020 года Савет прадстаўнікоў Ірака прагаласаваў за тое, каб абавязаць урад працаваць над спыненнем прысутнасці ўсіх замежных войск на іракскай тэрыторыі[5]. Прэзідэнт Дональд Трамп адказаў на гэтую рэзалюцыю пагрозамі ўвесці санкцыі супраць краіны[6].
5 студзеня 2020 года іракскі парламент прагаласаваў за тое, каб абавязаць урад Ірака «працаваць над спыненнем прысутнасці ўсіх замежных войскаў на іракскай зямлі». Было незразумела, ці з’яўляецца гэтая рэзалюцыя абавязковай. Таксама не было ўстаноўлена ніякага графіка вываду войск[7]. Каіс аль-Хазалі, лідар «Асаіб Ахль аль-Хак», заявіў, што «калі [амерыканскія войскі] не сыдуць, то яны будуць лічыцца акупацыйнымі сіламі». Трамп прыгразіў ўвесці санкцыі супраць Іраку ў адказ на галасаванне.
8 студзеня Іран пачаў аперацыю «Пакутнік Сулеймані», праводзячы ракетныя ўдары па амерыканскім войскам, дыслакаваным у Іраку. Нягледзячы на гэта, Злучаныя Штаты настойвалі на тым, што іх байцы застануцца ў краіне[8].
24 студзеня іракскія дэманстранты прайшлі маршам, патрабуючы, каб ЗША вывелі свае войскі[9]. З меркаванняў бяспекі некаторыя краіны НАТА, уключаючы Канаду, Германію, Харватыю і Славакію, заявілі, што яны выводзяць свае кантынгенты, па меншай меры часова[10].
11 і 14 сакавіка 2020 года лагер Таджы быў атакаваны, як мяркуецца групоўкай «Катаіб Хезбала», у выніку чаго загінулі тры байцы кааліцыі[11]. Злучаныя Штаты адказалі на напад авіяўдарамі па пяці складам зброі апалчэння[12]. 19 сакавіка года база «Эль-Каім» блізу сірыйскай мяжы была перададзена ад кааліцыі іракскім сілам бяспекі[13]. Генэрал-маёр Тахсін Хафаджы тады заявіў, што гэта першы крок вываду амерыканскіх войскаў з Ірака[13]. 20 сакавіка CJTF-OIR пацвердзіла, што некаторыя войскі будуць выведзены з Ірака з-за пандэміі COVID-19[14]. У той жа дзень Цэнтральнае камандаванне ЗША аддало загад аб 14-дзённым «спыненні руху», які забараняў любым амерыканскім войскам уваходзіць або пакідаць Ірак і Афганістан з-за пандэміі[15]
26 сакавіка ЗША пакінулі аэрадром Каяра[16], а пасля — К1[17]. 4 красавіка кааліцыя перадала авіябазу Аль-Такадум, стаўшы чацвёртай базай, якая була перададзена іракскім войскам.
У дакладзе генеральнага інспектара, апублікаваным у маі 2020 года, было прызнана, што, хоць перадача баз была запланавана загадзя, яны былі паскораны з-за пагрозы іранскіх атак і пандэміі[18].
Да чэрвеня іракскі ўрад яшчэ не прыняў рашэння па студзеньскай парламенцкай рэзалюцыі, якая заклікала да вываду замежных войскаў, і іракскія вайскоўцы, як паведамлялася, неахвотна прымалі сыход ЗША. 1 чэрвеня Іспанія абвясціла аб сваіх намерах пакінуць Ірак да канца ліпеня. Злучаныя Штаты і Ірак запланавалі на чарвень новыя перамовы па пытаннях ваеннага, палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва[19]. Дыялог па пытаннях бяспекі паміж дзвюма краінамі ў апошні раз адбываўся ў 2018 годзе. Іракска-амерыканскія перамовы пачаліся 11 чэрвеня на фоне напружанасці ў адносінах з Іранам і аднаўленні нападаў ІДІЛ. Паводле звестак The New York Times, да сярэдзіны года паўстанцкі рух ІДІЛ пачаў узмацняцца, часткова праз тое, што іракскія сілы бяспекі адцягвалі рэсурсы для забеспячэння выканання каменданцкага часа падчас пандэміі COVID-19[20].
23 жніўня амерыканскія войскі пакінулі базу Таджы і перадалі яе іракскім сілам бяспекі[21].
28 жніўня амерыканскі чыноўнік заявіў, што ЗША, як чакалася, скароцяць войскі на траціну з 5200 да 3500 чалавек[22]
9 верасня амерыканскія вайскоўцы заявілі, што скароцяць свае войскі ў Іраку з 5200 да 3000 чалавек.
18 лютага 2021 года, як заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, альянс прыняў рашэнне пашырыць вучэбную місію для іракскіх войскаў з 500 да 4000 вайскоўцаў[23]. У красавіку Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла пра адсутнасць планаў поўнага вываду войск з Ірака, спаслаўшыся на няспынныя пагрозы з боку паўстанцаў і падтрымоўваных Іранам апалчэнцаў[24].
Аднак 26 ліпеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы з прэм’ерам Ірака Мустафой аль-Казімі заявіў, што амерыканская баявая місія на іракскай тэрыторыі завершыцца да канца 2021 года[25].
8 кастрычніка, як заявілі прадстаўнікі іракскай армі, баявыя часці УС ЗША пачалі выводзіцца з краіны[26].
9 снежня Ірак і ўзначаленая ЗША кааліцыя абвясцілі, што баявая місія замежных сіл завершана, а пакінутыя ў краіне амерыканскія войскі будуць выконваць кансультатыўныя, дапаможныя і навучальныя функцыі[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.