Вуліца Аўшрос Варту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Аўшрос Варту[1] (традыцыйная беларуская назва — Вастрабра́мская ву́ліца[2]; літ.: Aušros Vartų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Вялікую. Звязвае скрыжаванне вуліц Субач і Гетманскай з скрыжаваннем Чыгуначнай і Друйскай. Працягваецца гістарычным Лідскім гасцінцам (цяпер Ліпагорская вуліца).
Хуткія факты Аўшрос Варту Вільнюс, Агульная інфармацыя ...
Аўшрос Варту Вільнюс | |
---|---|
літ.: Aušros Vartų gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 700 м |
Ранейшыя назвы | Максіма Горкага |
Назва ў гонар | Вострая брама |
Паштовы індэкс | LT-01047, LT-01303, LT-01304, LT-02100 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Вострая брама з капліцай Маці Божай, ансамбль базыльянскіх манастыроў з Траецкай царквой і брамай у стылі віленскага барока, царква і манастыр Святога Духа, комплекс кляштару кармелітаў з касцёлам Святой Тэрэзы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.