Маці Божая Вастрабрамская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ці Бо́жая Вастрабра́мская (літ.: Aušros Vartų Dievo Motina, польск.: Matka Boska Ostrobramska, англ.: Our Lady of the Gate of Dawn), таксама званая Маці Міласэрнасці — тытул, дадзены Рыма-каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі Блаславёнай Панне Марыі, Маці Ісуса Хрыста, цудатворная ікона якой знаходзіцца ў капліцы Вострай брамы ў Вільні. Днём асаблівага шанавання Іконы Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці стала 16 лістапада. Маці Божая Вастрабрамская з’яўляецца Апякункай Беларусі і Літвы.