савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Вульф Борухавіч (Уладзімір Барысавіч) Га́йсін (28 кастрычніка 1906, Гомель — 19 кастрычніка 1982, Масква) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў (1941—1944).
Вульф Борухавіч Гайсін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў Іван Былінскі |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Апанас Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Іосіф Рыжыкаў | ||||||
Пераемнік | Рыгор Лахтанаў | ||||||
Нараджэнне |
28 кастрычніка 1906[1] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 1982[1] (75 гадоў) |
У 1934—1938 гадах — дырэктар Добрушскага цэлюлозна-папяровага камбіната.
У 1938—1941 гадах — наркам лясной прамысловасці БССР.
Восенню 1939 — старшыня Часовага ўпраўлення Беластоцкай вобласці, старшыня Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі.
З сакавіка 1940 года прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, а з красавіка 1941 года намеснікам старшыні Эканамічнага Савета пры СНК БССР.
З мая 1942 да студзеня 1943 года камісар тылу 41-й арміі, намеснік начальніка тылу Калінінскага фронту.
У студзені 1943 года (застаючыся пры гэтым намеснiкам старшыні СНК БССР) адкліканы з фронту і прызначаны намеснікам наркама (з 1946 года — намеснікам міністра рачнога флоту СССР.
Восенню 1951 года, пад час «барацьбы з касмапалітызмам», арыштаваны і ў 1952 годзе прысуджаны Асобай нарадай пры МДБ СССР да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 годзе вызвалены, у 1956 годзе быў рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага Суда СССР.
З 1956 года намеснік начальніка Маскоўскага рачнога параходства па будаўніцтве. З 1970 года на пенсіі.
Быў жанаты, меў 4 дзяцей.
Член ЦК КП(б)Б. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1939—1946 гадах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.