Вуглы (Брагінскі раён)
аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Вуглоўскага сельсавета.
Аграгарадок
Вуглы
| ||||||||||||||||||||||||
За 9 км на поўнач ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля.
На ўсходзе канава Шчаўбінская.
Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Вядомая з пачатку XIX стагоддзя ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года і па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Вуглоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 56 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 жыхара вёскі. У памяць пра іх у 1967 годзе ў скверы, каля будынка кіравання калгаса ўсталяваны абеліск. Цэнтр калгаса імя Ф. Энгельса. Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Паблізу ёсць жалезарудныя радовішчы.
У склад Вуглоўскага сельсавета ў 1974 годзе ўваходзіла цяпер не існае мястэчка Рагозін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.