From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Роса — востраў у мора Роса, адзін з найбольш паўднёвых астравоў планеты. Востраў размешчаны недалёка ад Зямлі Вікторыі. Каардынаты вострава: 77°40′ пд. ш. 168°00′ у. д.HGЯO.
Востраў Роса | |
---|---|
англ.: Ross Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 460 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 794 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
77°30′ пд. ш. 167°35′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | мора Роса |
Кантынент | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча вострава складае 2460 км². Востраў Роса практычна ўвесь пакрыты снегам і лёдам. На ім знаходзяцца адны з найвышэйшых вяршыняў Антарктыкі — Эрэбус (3794 м) і Тэрар (3230 м). Эрэбус — акрамя таго з'яўляецца самым паўднёвым актыўным вулканам на Зямлі.
Вядомы мараплавец і даследчык антарктычных абласцей Дж. К. Рос у 1841 годзе адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрар, названыя ў гонар яго караблёў.
Востраў Роса, нягледзячы на Антарктычную канвенцыю 1961 года, адносіцца да так званай Тэрыторыі Роса, на якую прэтэндуе Новая Зеландыя.
На востраве размешчаны дзве антарктычныя станцыі, якія дзейнічаюць круглы год: Мак-Мерда (ЗША) і Скот-Бейс (Новая Зеландыя). У залежнасці ад сезона, на востраве прысутнічае ад 200 да 1000 чалавек. Пастаяннага насельніцтва няма, але многія даследчыкі жывуць у падобных умовах больш за год.
З 1987 па 1992 год на востраве (Мыс Эванса) знаходзілася База Сусветнага парку — круглагодная станцыя экалагічнай арганізацыі «Грынпіс».
Востраў Роса не варта блытаць з востравам Джэймса Роса, размешчанага каля Антарктычнага паўвострава. Абодва астравы названы ў гонар аднаго і таго ж чалавека, але гэта розныя астравы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.