Эрэбус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрэ́бус (англ.: Erebus) — вулкан у Антарктыдзе, самы паўднёвы актыўны вулкан на Зямлі[2]. Вышыня — 3794 м, размешчаны на востраве Роса, дзе знаходзяцца яшчэ тры пагаслыя вулканы.
Эрэбус | |
---|---|
англ.: Mount Erebus | |
![]() Вулкан Эрэбус (1972 г.). Здымак USGS. | |
77°32′ пд. ш. 167°17′ у. д.HGЯO | |
Кантынент | |
Размяшчэнне | Антарктыда , в. Роса Тэрыторыя Роса |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2011 |
Вышыня вяршыні | 3794 м [1] |
Першае ўзыходжанне | 10 сакавіка 1908 г. (:en:Edgeworth David |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пастаянная актыўнасць вулкана назіраецца з 1972 года. Інстытут горнай здабычы і тэхналогіі штата Нью-Мексіка, ЗША арганізаваў тут станцыю назірання за вулканам. У кратары вулкана маецца ўнікальнае лававае возера.
Вулкан Эрэбус адкрыты 28 студзеня 1841 г. англійскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам палярнага даследчыка сэра Джэймса Кларка Роса на караблях «Эрэбус» і «Тэрор». Упершыню падняліся на яго вяршыню і дасягнулі краю дзеючага вулкана шэсць членаў экспедыцыі Эрнэста Шэклтана 10 сакавіка 1908 года (экспедыцыя спрабавала пакарыць Паўднёвы полюс)[3].
Карабель і вулкан былі названы ў гонар Эрэба, найстаражытнага грэчаскага бога, які нарадзіўся з Хаосу.
Вулкан Эрэбус знаходзіцца на скрыжаванні разломаў зямной кары і з'яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў планеты. З гэтых разломаў перыядычна адбываюцца магутныя выкіды глыбінных газаў, у тым ліку вадароду і метану, якія, дасягаючы стратасферы, знішчаюць азонавы слой. Мінімальная таўшчыня азонавага слоя назіраецца над морам Роса, дзе размешчаны вулкан Эрэбус.
28 лістапада 1979 года ў схіл вулкана ўрэзаўся пасажырскі самалёт DC-10 новазеландскай авіякампаніі Air New Zealand. У выніку катастрофы рэйса NZ 901 загінула 257 чалавек (з іх 200 — новазеландцы)[4].
Зноскі
- GLOBAL VOLCANISM PROGRAM Архівавана 8 ліпеня 2006.
- Erebus Архівавана 8 ліпеня 2006. // Global Volcanism Program, Smithsonian Institution (англ.)
- Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1
- New Zealand Disasters: Aircraft Accident: DC. 10 ZK-NZP Flight 901 (англ.). Christchurch City Libraries. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 1 сентября 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.