Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Джэймс Кларк Рос (англ.: James Clark Ross; 15 красавіка 1800, Лондан — 3 красавіка 1862, Эйлсберы) — англійскі ваенны марак, палярны даследчык, член Каралеўскага таварыства.
Джэймс Кларк Рос | |
---|---|
англ.: James Clark Ross | |
Джон Р. Уідман, партрэт камандзіра Дж. К. Роса | |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Clark Ross |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, натураліст, ваенна-марскі афіцэр, батанік |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1800 |
Месца нараджэння | Лондан, Англія |
Дата смерці | 3 красавіка 1862 (61 год) |
Месца смерці | Эйлсберы, Англія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Ross[d][1][2] |
Маці | Christian Clark[d][1] |
Жонка | Anne Coulman[d] |
Дзеці | James Coulman Ross[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Кларк Рос нарадзіўся ў Лондане 15 красавіка 1800 года.
У флот трапіў яшчэ ў 12 гадоў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — эксперта па Арктыцы, капітана Джона Роса.
У 1818-33 гадах удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўночна-Заходняга праходу, у тым ліку ў 3 пад кіраўніцтвам У. Э. Пары і ў 2 (1829-33) — свайго дзядзькі Дж. Роса. У час зімоўкі (1830-31) даследаваў паўвостраў Бутыя і адкрыў на яго заходнім узбярэжжы Паўночны магнітны полюс. У 1840-43 гадах здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыду. Адкрыў частку мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар'ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўднёвага магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09' паўднёвай шыраты. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага паўвострава, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіка, названыя два вострава ў Антарктыцы (Востраў Роса і Востраў Джэймса Роса), карабель, кратар на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.