![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Вольшыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́льшыца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 40 км на ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Хуткія факты Вольшыца, Морфаметрыя ...
Вольшыца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160 м |
Даўжыня | 3,32 км |
Шырыня | 1,9 км |
Плошча | 3,98 км² |
Аб’ём | 4,97 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,75 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 109 км² |
Упадаюць | рака Сергуч |
Выцякаюць | рака Сергуч |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
Плошча паверхні 3,98 км². Даўжыня 3,32 км, найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб'ём вады 4,97 млн. м³. Плошча вадазбору 109 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Возера дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Сергуч і злучае яго з возерам Плаўна.