Бярэзінскі біясферны запаведнік
Беларускі дзяржаўны біясферны запаведнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 годзе. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.
Бярэзінскі біясферны запаведнік | |
---|---|
![]() | |
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d] | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінская вобласць, Віцебская вобласць |
Плошча | 113.929 Га |
Дата заснавання | 1978 |
Сайт | berezinsky.by |