![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Ghana_physical_map.svg/langbe-640px-Ghana_physical_map.svg.png&w=640&q=50)
Вольта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́льта[2] (Volta) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гана і Буркіна-Фасо).
Хуткія факты Вольта, Характарыстыка ...
Вольта | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1600[1] км |
Басейн | 394 000[1] км² |
Расход вады | 1 288[1] м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Белая Вольта і Чорная Вольта |
• Каардынаты | 8°38′55″ пн. ш. 0°58′57″ з. д.HGЯO |
Вусце | Гвінейскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 5°46′16″ пн. ш. 0°40′23″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гвінейскі заліў |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вольта (значэнні).
Утвараецца зліццём рэк Белая Вольта і Чорная Вольта. Даўжыня ракі каля 1400 (1600)[1][3] км ад вытокаў Чорнай Вольты. Плошча вадазбору 394 000 (398 000[3]) км². Упадае ў заліў Бенін Гвінейскага заліва, утвараючы забалочаную дэльту[2]. Сярэдні расход вады 1288[1] м³/с. Аб’ём сцёку 43[2] км³/год. Моцна разліваецца ў перыяд з ліпеня па кастрычнік. Асноўныя прытокі: Оты (левы), Афрам (правы)[2].
На рацэ маюцца плаціны гідраэлектрастанцыі «Акасомба», парты Кетэ-Крачы і Акасомба. Суднаходная на адлегласці 400[2] км ад вусця.