Буркіна-Фасо
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Буркіна́-Фасо́ (фр.: Burkina Faso [byʁkiˈna faˈso]) — дзяржава на захадзе Афрыкі, рэгіён Заходняя Афрыка Мяжуе з Малі, Тога, Кот-д’Івуарам, Нігерам, Бенінам. Сталіца — г. Уагадугу (каля 2200 тыс.чал. у 2015). Час адстае ад мінскага ўлетку на тры гадзіны, узімку — на дзве. Грашовая адзінка — франк КФА (1 долар ЗША = 480 франкам КФА). Прэзідэнт (2018) Рок Кабарэ, глава ўраду (2018) — Поль Каба Тыеба. Да 1984 года насіла назву Верхняя Вольта. Франкафонная краіна з французскай мовай як дзяржаўнай. Як і большасць краін рэгіёну адзначаецца вельмі высокімі тэмпамі росту насельніцтва, што ў сукупнасці з беднай рэсурснай базай, нестабільным кліматам і адсутнасцю выхаду да мора неспрыяльна адбіваецца на эканоміцы і робіць Буркіна-Фасо адной з бяднейшых дзяржаў свету.
| |||||
Дэвіз: «фр.: Unité, Progrès, Justice» | |||||
Гімн: «Une Seule Nuit (L'Hymne de la victoire)» | |||||
Дата незалежнасці | 5 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Уагадугу | ||||
Найбуйнейшы горад | Уагадугу | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Ібрагім Траорэ (в.а.) Апалінер Іаахім К’елем дэ Тамбела | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 74-я ў свеце 273 187[1] км² 0,1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 20 107 509[2] чал. (61-я) 73,2 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$38,8 млрд[3] (122-ы) $1992 | ||||
ІРЧП (2015) | ▼ 0.402 (нізкі)[4] (185-ы) | ||||
Этнахаронім | буркініец, буркінійка, буркінійцы | ||||
Валюта | франк КФА | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bf | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BFA | ||||
Код МАК | BUR | ||||
Тэлефонны код | +226 | ||||
Часавыя паясы | +0 |