![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Gulf_of_Guinea_%2528English%2529.jpg/640px-Gulf_of_Guinea_%2528English%2529.jpg&w=640&q=50)
Бенін (заліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бені́н (англ.: Bight of Benin) — заліў у Атлантычным акіяне на паўднёвым узбярэжжы Заходняй Афрыкі, складовая частка Гвінейскага заліва.
Бенін | |
---|---|
![]() Заліў Бенін (Bight of Benin) на карце Гвінейскага заліва | |
5°00′ пн. ш. 2°05′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Даўжыня берагавой лініі | 640 км |
![]() |
Распасціраецца на 640 км на ўсход ад мыса Сент-Пол (Гана) да вусця ракі Нігер. Даўжыня заліва 125[1] км, глыбіні больш за 3[1] км. Бераг нізінны, забалочаны, з лагунамі і пратокамі. Воды заліва Бенін абмываюць узбярэжжы Ганы, Тога, Беніна, Нігерыі. У вусцях рэк і па берагах лагун — мангравыя зараснікі, за імі другасныя саванны (на захадзе) і вечназялёныя лясы (на ўсходзе). Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 1,7[1] м. У заліў упадаюць шмат рэк, у т.л. правы рукаў дэльты Нігера, буйныя рэкі Вольта і Мона. Буйныя парты — Ламэ, Катану, Лагас.
Узбярэжжа заліва вядома як адным з галоўных раёнаў гандлю рабамі ў Афрыцы ў XVI—XVIII стагоддзях.