Вольга Мікалаеўна (вялікая княжна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́льга Мікала́еўна (пасля лютага 1917 афіцыйна назвалася па прозвішчы Рама́нава; 1895—1918) — вялікая княжна, першынец імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі разам з сям'ёй знаходзілася пад арыштам. У ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года была парасстрэльвана разам са сваёй сям'ёй у паўпадвальным памяшканні дома Іпацьева ў Екацярынбурзе.
Хуткія факты Вольга Мікалаеўна, Яе Імператарская Высокасць Вялікая княжна ...
Вольга Мікалаеўна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Ольга Николаевна | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1895(1895-11-15)[1] |
||||||
Смерць |
17 ліпеня 1918(1918-07-17)[2] (22 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] | ||||||
Бацька | Мікалай II[1] | ||||||
Маці | Аляксандра Фёдараўна[3] | ||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі вялікімі княжнамі Таццянай, Марыяй, Анастасіяй і братам Цэсарэвічам Аляксеем у Саоборы навамучанікаў Расійскіх на юбілейным Архірэйскім саборы Рускай праваслаўнай царквы у жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой.