![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Grand_Duchess_Anastasia_Nikolaevna.jpg/640px-Grand_Duchess_Anastasia_Nikolaevna.jpg&w=640&q=50)
Анастасія Мікалаеўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анастасі́я Мікала́еўна (Рама́нава); (5 (18) чэрвеня 1901, Пецяргоф — у ноч з 16 на 17 ліпеня 1918, Екацярынбург) — вялікая княжна, чацвёртая дачка імператара Мікалая II і Аляксандры Фёдараўны. Расстраляная разам з сям’ёй у доме Іпацьева (руск.) (бел.. Пасля яе смерці каля 30 жанчын аб’яўлялі сябе «вялікай княжной, якая дзівам выратавалася», але ўсе рана ці позна былі выкрыты як самазванкі (руск.) (бел.. Услаўлена разам з бацькамі, сёстрамі і братам у саборы навамучанікаў Расійскіх як пакутніца на юбілейным Архірэйскім саборы (руск.) (бел. Рускай праваслаўнай царквы ў жніўні 2000 года. Раней, у 1981 годзе, яны ж былі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой. Памяць — 4 ліпеня па юліянскаму календару.
Хуткія факты Анастасія Мікалаеўна, Вялікая княжна ...
Анастасія Мікалаеўна | ||||
---|---|---|---|---|
руск.: Анастасия Николаевна руск. дарэф. Анастасія Николаевна | ||||
![]() Фатаграфія княжны Анастасіі | ||||
![]() Малы герб Іх Імператарскіх Высокасцей, Вялікіх Княжнаў, дачок Імператара Расіі. | ||||
|
||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1901(1901-06-18)[1][2] |
|||
Смерць |
17 ліпеня 1918(1918-07-17)[3][2][…] (17 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] | |||
Бацька | Мікалай II | |||
Маці | Аляксандра Фёдараўна | |||
Веравызнанне | РПЦ | |||
Аўтограф |
![]() |
|||
Узнагароды | ||||
![]() |
Закрыць
Артыкул пра дачку Мікалая II. Пра Анастасію Мікалаеўну — жонку вялікага князя Мікалая Мікалаевіча гл. Анастасія Чарнагорская.
Артыкул пра хрысціянскую новапакутніцу XX стагоддзя. Пра іншых святых з тым жа імем гл. Святая Анастасія.