![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2596_%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2580%25D1%2596.jpg/640px-%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25BC%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2596_%25D0%25BD%25D0%25B0_%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2580%25D1%2596.jpg&w=640&q=50)
Сінявір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінявір (укр.: Синевир) — найвялікшае высакагорнае возера ўкраінскіх Карпатаў. Месціцца ў Міжгірскім раёне Закарпацкай вобласці, у горным масіве Унутраныя Гарганы. Уваходзіць у склад нацыянальнага прыроднага парку «Сінявір».
Сінявір | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 989 м |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 22 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Сінявір лічыцца самым цікавым аб’ектам Нацыянальнага прыроднага парку «Сінявір» і з’яўляецца адной з візітных картак Украінскіх Карпат. Яно размешчана на вышыні 989 метраў над узроўнем мора, мае сярэднюю плошчу 4—5 гектараў, сярэдняя глыбіня складае 8—10 м, максімальная — 24 м. З-за вышыні над узроўнем мора і параўнальнай глыбакаводнасці нават у самыя цёплыя дні праграваюцца толькі верхнія 1—2 метры возера.
Возера ўтварылася ў выніку магутнага апоўзня, выкліканага землятрусам каля 10000 гадоў таму. На вышыні 989 м горныя камяністыя пароды сталі на шляху хуткага ручая, утварыўшы дамбу і цалкам перагарадзіўшы вузкую даліну. Катлавіна, якая пры гэтым паўстала, запоўнілася вадою трох горных ручаёў.
У празрыстай вадзе возера добра адчуваюць сябе стронга азёрная, вясёлкавая і ручаёвая.
Пейзажы адрозніваюцца надзвычайнай маляўнічасцю і велічнасцю. Стромкія схілы пакрытыя гонкімі елкамі, узрост якіх складае 140—160 гадоў. Пасярэдзіне возера ёсць невялікая выспа плошчай некалькі метраў. Дзякуючы гэтай выспе возера атрымала сваю народную назву — «Марское вока».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |