From Wikipedia, the free encyclopedia
Весяло́ўка, Басалаўка, Бейсалаўка, Басіялаўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць і колішняя вёска Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада на правым беразе Свіслачы.
На паўднёвым захадзе ад Басіялаўкі месціцца прадмесце Людамонт, на паўночным захадзе — Кальварышкі і Крупцы, на ўсходзе — Пярэспа[1][2].
Фальварак Басіялаўка вядомы з гістарычных крыніц XVIII ст.. У 1703 годзе ксёндз М. Круковіч набыў яго ў валоданне Менскага кляштара бенедыкцінаў.[3]
Назва мясцовасці мае татарскае паходжанне — гістарычна гэту мясціну насялялі беларускія татары. Праз складанасць назвы менскія ўраднікі штораз называлі фальварак па-рознаму: Бейсалаўка, Басалаўка, Басіялаўка, Бесіялаўка. Пазней гэту мясцовасць пачалі называць Весялоўкай[4]. У чэрвені 1875 года ферму ў Весялоўцы выкупіў прускі садавод Ю. І. Голаш, які ўзяўся за арганізацыю штучнага садаводства. Увосень таго ж года былі збудаваныя жылы дом, аранжарэя, цяпліца і заведзеныя парнікі, гадавальнікі пладовых ды іншых парод дрэў, кустарнікаў і да т.п. У 1883 годзе ферма займала 36 дзесяцін, была адкрытая лаўка на Захар'еўскай вуліцы ў доме Кругліка[5]. У пачатку XX ст. да Весялоўкі далучаныя Кальварышкі[6].
У красавіку 1919 года ў былым лецішчы банкіра Браўдэ ў Весялоўцы была заснаваная адна з першых у БССР моладзевых камун. З ініцыятывы гаркама камсамола тут распачала працу калонія працоўнай моладзі імя Г. Фейгіна, якая налічвала каля 500 чалавек[7]. За савецкім часам вёска, цэнтр калгаса Савецкая Беларусь Ждановіцкага сельсавета Мінскага раёна[8]. Вёска мела вуліцы Алейную (па далучэнні да горада пераназваная ў Садовы завулак), Крывую, Набярэжную і Садовую[6]. У 1970 годзе 192 двары, 800 жыхароў[8]. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён. У пачатку 1980-х у часе будаўніцтва развязкі Арлоўская — Паркавая магістраль і выставачнага цэнтра Белэкспа вёска была знесеная[6].
Пра колішняе прадмесце да 2006 года нагадвалі два Басіялаўскія завулкі з некалькімі вясковымі дамамі. Апошнія дамы па Басіялаўскіх завулках былі знесеныя ў часе рэканструкцыі Парка Перамогі. На поўнач ад іх, вакол выставачнага комплексу Белэкспа на вуліцы Арлоўскай, знаходзіцца другая частка раёна, які і ў наш час мае народную назву Весялоўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.