беларуская актрыса, жонка Уладзіміра Макея From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ра Алякса́ндраўна Паляко́ва-Маке́й, па нараджэнні Паляко́ва (руск.: Вера Александровна Полякова-Макей; нар. 22 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Удава Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.
Вера Аляксандраўна Палякова-Макей | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Уладзіміравіч Макей |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, выкладчыца ўніверсітэта, дырэктарка тэатра |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2700545 |
Нарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[1].
Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[2].
У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Лідзіі Манаковай)[3]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыцай, старшай выкладчыцай, на 2023 год дацэнт кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[3]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[2], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[3]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была Наталля Эйсмант[2].
Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на 2021 год вядучы майстар сцэны[4].
У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[5]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[6]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь.
У лютым 2022 года нададзена званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[7]. 11 красавіка 2022 года прызначана дырэктарам Тэатра юнага гледача[8]. Яшчэ перад прызначэннем заявіла, што спектаклі з яе прыходам будуць не толькі па-беларуску, як было раней, але і на рускай мове, каб заахвоціць расійскіх гледачоў[9]. Ужо 22 ліпеня 2022 года адбылася прэм’ера спектакля паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава «Альпы. Сорок первый» на рускай мове[10].
Пасля смерці мужа Уладзіміра Макея ў канцы лістапада 2022 года, перастала весці праграму «Наша раніца» на тэлеканале АНТ, а Тэатр юнага гледача страціў падтрымку праўладных бізнесменаў[11].
У траўні 2023 года заявіла, што 30% рускамоўных спектакляў у тэатры — недастатковая колькасць, і яна плануе давесці да 50%[12]. У кастрычніку 2023 года з 28 паказаў спектакляў у тэатры 15 было на рускай мове[13].
Муж Веры, Уладзімір Макей, лічыў праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён увёў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22:00[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.