From Wikipedia, the free encyclopedia
Вельф I (ням.: Welf, 778—3 верасня 825) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў
Вельф I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Welf I | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Конрад I Стары | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
778
|
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 825
|
||||||
Род | Старшая галіна Вельфаў[d] | ||||||
Бацька | Вельпа[d][1] або Гельф[d][1] | ||||||
Маці | Ірментруда Тыедрада фон Нагальцгау[d][1] | ||||||
Жонка | каля Гедвіга Саксонская[d][2][2] | ||||||
Дзеці | Юдзіф Баварская[d][3], Conrad I, Count of Auxerre[d][1], Эма Баварская[d][4][1], Rudolph[d][1] і unknown daughter von Altdorf[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (ням.: Ruthard), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі — ён сын графа Ізембарда.
Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім.
Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа.
Жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.