From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Дані́лавіч Сакало́ўскі (9 (21) ліпеня 1897, вёска Козлікі Гродзенскай губерні, цяпер тэрыторыя Польшчы — 10 мая 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (3 ліпеня 1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штабоў розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, пасля вайны вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія».
Васіль Данілавіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (21) ліпеня 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1968[2][1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | |
Камандаваў | Заходні фронт і Група савецкіх войскаў у Германіі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На вайсковай службе з 1918 года. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Усходнім, Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёна, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штаба стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штаба 32-й стралковай дывізіі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Штаб фронту пад кіраўніцтвам В. Д. Сакалоўскага падчас Смаленскай бітвы і Маскоўскай бітвы, нягледзячы на некаторыя пралікі і памылкі ў працы, здолеў наладзіць разведку, арганізаваць інжынерныя работы на перадавых рубяжах і ў глыбіні абароны, актыўна ўдзельнічаў у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—1942 гадоў і Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года. З лютага 1943 — камандуючы Заходнім фронтам, войскі якога ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі правялі Ржэўска-Вяземскую, Арлоўскую і Смаленскую аперацыі 1943 года. За няўдачы ў Аршанскай і ў Віцебскай наступальных аперацыях у красавіку 1944 года зняты з пасады камандуючага фронтам[3]. З красавіка 1944 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту, з красавіка 1945 года — намеснік камандуючага 1-м Беларускім фронтам. На гэтых пасадах унёс вялікі ўклад у планаванне, падрыхтоўку і правядзенне Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый.
За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі войскаў, асабістую мужнасць і адвагу В. Д. Сакалоўскаму 29 мая 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З чэрвеня 1952 па красавік 1960 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР.
23 кастрычніка 1956 года а 23:00 Васіль Сакалоўскі, адпаведна рашэнню Прэзідыума ЦК КПСС, аддаў загад на ўвядзенне савецкіх войскаў у Будапешт для падаўлення Венгерскага паўстання супраць таталітарнага прасавецкага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі. Паводле загаду Сакалоўскага ў сталіцу Венгрыі ноччу на 24 кастрычніка ўведзена каля 6000 вайскоўцаў Савецкай Арміі, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат.
З 1960 года — Генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Памёр 10 мая 1968 года. Пахаваны ля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы ў Маскве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.